У Міколы Дземідзенкі пагоршылася здароўе
https://spring96.org/be/news/43420
2011
2011-05-18T08:44:37+0300
2011-05-18T08:44:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dzemidzenka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У намесьніка старшыні Маладога фронту Міколы Дземідзенкі, які абвясціў галадоўку ў знак нязгоды з арыштам на 15 сутак, пагоршыўся стан здароўя: да яго выклікалі лекара.
Стала вядома, што актывіста пакаралі за адміністрацыйнае правапарушэнне па арт. 23.34. (парушэнне парадку арганаізацыі і правядзення масавых мерапрыемтваў) ў судзе Першамайскага раёна Менска. Суддзя Юрый Гарбаток.
Нагадаем, што Дземідзенка быў затрыманы 14 траўня каля будынку Маскоўскага
аўтавакзала. Яго адвезлі на Акрэсьціна, дзе ён адбыў выходныя дні. Перад судом
ён паспеў перадаць, што абвяшчае галадоўку.