Станіслава Шушкевіча выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/43382
2011
2011-05-16T23:04:00+0300
2011-05-16T23:04:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Станіслаў Шушкевіч у аўторак павінен прыйсці ў КДБ. Палітык пойдзе туды з адвакатам.
— Яшчэ напачатку мая мне патэлефанаваў нейкі супрацоўнік пракуратуры і сказаў, што я павінны прыйсці ў пракуратуру і распавесці пра выбух у метро. Я, канечне, сказаў, што ў той дзень быў у Бруселі і таму лічу безсэнсоўным нейкія размовы на гэтую тэму, - сказаў палітык. - А сёння ўвечары зноў патэлефанаваў нейкі супрацоўнік КДБ, які назваўся Валерыем Юр’евічам.
— Ён сказаў, што тэмай размовы будзе не выбух, а некаторыя мае выказванні ў інтэрнэце. Што ён меў на ўвазе - пакуль невядома, — гаворыць Станіслаў Шушкевіч.
Палітык пойдзе заўтра у КДБ.