Актывіста Партыі БНФ Алеся Каліту выклікалі на допыт
https://spring96.org/be/news/43363
2011
2011-05-16T13:53:12+0300
2011-05-16T13:53:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kalita1.jpg
Сёння раніцай актывіста і сябра Партыі БНФ Алеся Каліту выклікалі на допыт у пракуратуру г. Магілёва. Як паведамілі «Народнай Волі» ў прэс-службе Партыі БНФ, допыт праводзіў следчы Кулак. Актывіста распытвалі па справе тэракта ў мінскім метро.
У час выбуху Алесь знаходзіўся ва Управе ПБНФ у атачэнні паплечнікаў і шматлікіх сведкаў. Аднак ён служыў у войску з адным з падазраваных.
Алесь лічыць, што менавіта гэтая інфармацыя была цікава следству. Допыт праводзіўся па санкцыі Генпракуратуры.