Магілёўскія актывісты “Гавары праўду” нагадалі пра палітычныя суды
https://spring96.org/be/news/43359
2011
2011-05-16T13:26:56+0300
2011-05-16T13:26:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/magileu-za-praudu-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У суботу і нядзелю (14-15 траўня) актывісты кампаніі “Гавары праўду” нагадалі жыхарам Магілёва пра палітычныя працэсы над лідэрамі кампаніі – Уладзімірам Някляевам, Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзмітрыевым і Сяргеем Вазняком.
Агулам у раёне бульвара Непакораных і праспекце Шмідта было расклеена каля 200 плакатаў з фотаздымкамі палітвязняў з надпісам “Іх судзяць за праўду”.
Актывісты кампаніі адзначаюць, што яны імкнуліся клеіць плакаты на дошкі аб’яваў, і там, дзе суботнія плакаты зрываліся, у нядзелю на іх месцы з’яўляліся новыя.
“Праваабaрончая хроніка”