viasna on patreon

У літоўскім Сейме -- выстава ў гонар 15-годдзя "Вясны"

2011 2011-05-16T14:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vystavasejm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 траўня ў Сейме Літоўскай Рэспублікі адкрылася выстава на тэму мінскіх падзеяў 19 снежня, прымеркаваная да 15-х угодкаў стварэння праваабарончага цэнтра "Вясна".

На адкрыцці выставы прысутнічалі беларускія праваабаронцы і літоўскія дэпутаты. Выстава яшчэ раз прадэманстравала падтрымку літоўскімі ўладамі беларускай грамадзянскай супольнасці ў цяжкі для Беларусі час. 

Удзельнікамі выставы сталі фотакарэспандэнты, якія здымалі падзеі 19 снежня: Ксенія Авімава, Уладзімір Грыдзін, Сяргей Балай, Дзмітрый Брушко, Вадзім Заміроўскі.

Мяркуецца, што неўзабаве выстава пра Плошчу будзе перанесена ў Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні, дзе прабудзе працяглы час.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства