Суд над Шульжыцкім – у 14-00
https://spring96.org/be/news/43355
2011
2011-05-16T11:54:49+0300
2011-05-16T11:54:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Савецкага раёна Менска ў 14-00 пачнецца
разгляд адміністратыўнай справы Уладзіміра
Шульжыцкага. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
Нагадаем, што 23 красавіка непасрэдна ў памяшканьні Управы БНФ быў
затрыманы актывіст Уладзімір Шульжыцкі. Затрыманне праводзілі асобы ў
цывільным, якія дзейнічалі досыць груба. Шульжыцкага даставілі ў Савецкі РУУС
Мінска, дзе быў складзены пратакол аб дробным хуліганстве.
21 красавіка грамадскі актывіст быў затрыманы і дапытаны па справе тэракту ў
Мінску, а па месцы жыхарства Шульжыцкага адбыўся ператрус, а сам актывіст быў
затрыманы і дапытаны па справе тэракту ў Мінску.