viasna on patreon

Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень пяты)

2011 2011-05-16T16:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkklasksud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод відэаматэрыялаў - здымкі з сустрэчаў Стакевіча і Уса з выбаршчыкамі. Кандыдаты ў прэзідэнты адказваюць на пытанні аб сваіх праграмах. Ус кажа пра тое, як фальшуюцца выбары, якія паднявольныя людзі ў кпамісіях. Статкевіч -- пра досвед Плошчы як мірным ціску на ўладу ў іншых краінах.

Цікавы момант прыводзіць у сваім анлайн-рэпартажы Радыё Свабода. Цытуем поўнасцю:

" 16.15 Пытаньне на відэа: Ці магчымы ахвяры на плошчы 19 сьнежня? Гэта пытаньне вам як афіцэру… Каму будуць выгадны 10-20 трупаў, якія будуць на Кастрычніцкай ці Прывакзальнай плошчы пасьля таго, як некаторыя асобы выстраляць па натоўпу за аўтамата?

Статкевіч: Адкуль у вас такая інфармацыя? Прашу, зьвярніцеся ў праваахоўныя органы, што такое рыхтуецца. Мужчына сказаў пра правакацыю, я прапаную супрацоўнікам КДБ , якія тут здымаюць пагаварыць з ім. Ёсьць тут з КДБ? Пагаварыце зь ім. Не трэба нас пужаць. Калі нас пужаюць, гэта значыць, нас баяцца".

 

***

Некаторыя сведкі на суд не з'явіліся, і прынята рашэнне агучыць іх пісьмовыя паказанні. Па змесце яны напісаны амаль пад капірку. Супрацоўнікі адной са школаў г. Магілёва, дзе 18 снежня прайшла сустрэча Статкевіча і Уса з выбаршчыкамі, сведчаць пра яго заклікі на Плошчу. Указваюць, што заклікі былі матываваныя тым, што выбары будуць сфальсіфікаваныя.

Усе сведкі дружна і таропка дадаюць, што самі яны з кандыдатамі былі не згодныя і на Плошчы не прысутнічалі.    

***

На самым пачатку сённяшняга паседжання з боку падсудных было заяўлена два хадатайніцтвы. Дзмітрый Ус прасіў далучыць да справы характарыстыкі з месцаў яго працы, ганаровыя граматы і шэраг іншых дакументаў, якія характарызуюць яго асабістыя якасці і жыццёвыя аставіны. Хадайніцтва судом задаволена.

Аляксандр Класкоўскі заявіў, што частка відэадакументаў, што тычыцца яго, сфальшавана, і хадайнічаў аб допыце падпалкоўніка Меньшыкава - аднаго з супрацоўнікаў КДБ, які мог бы распавесці пра абставіны здымкаў. У гэтым, аднак, было адмоўлена.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства