viasna on patreon

"Народная Воля" звярнулася да чытачоў

2011 2011-05-07T13:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 13 мая прызначана падрыхтоўчае судовае пасяджэнне па іску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выхаду "Народнай Волі".

Хочацца спадзявацца, што суддзя А.М.Маёрава дапаможа бакам знайсці паразуменне і не давесці справу да абсурду. Тыя папярэджанні, якія на працягу года атрымала "Народная Воля" па ведамаснай лініі, не з'яўляюцца падставай для жорсткага пакарання выдання і яе шматлікіх чытачоў.

Паўтараем:

"Народная Воля" не абвінавачваецца ў прапагандзе вайны.
"Народная Воля" ніколі не заклікала да насілля.

"Народная Воля" не займалася прапагандай парнаграфіі.

"Народная Воля" не была заўважана ў паклёпе на каго-небудзь.

"Народную Волю" ніхто не можа папракнуць у распальванні нацыянальнай варожасці.

"Народная Воля" з адказнасцю падышла да асвятлення падзей, звязаных з трагедыяй у мінскім метро: прэтэнзій не было ні ад афіцыйных, ні ад прыватных асоб.

Тыя папярэджанні, якія "выпісваліся" "Народнай Волі" міністрам інфармацыі А.Праляскоўскім, можна лічыць фармальнымі зачэпкамі.

Як ужо было сказана ў тэлеграме кіраўніку краіны А.Р.Лукашэнку, у імя інтарэсаў Беларусі, дзеля грамадскай згоды, абараняючы правы людзей на свабоду слова, рэдакцыя газеты "Народная Воля" гатова ў любы час сесці за круглы, авальны, квадратны, прамавугольны ці нейкі іншы стол для канструктыўных перамоў па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў.

Друкуючы сённяшнюю падборку водгукаў чытачоў (працяг на 2-й стар.), мы спадзяёмся, што яны будуць улічаны адпаведнымі структурамі і паспрыяюць пошукам выйсця з узнікшай сітуацыі. Але зараз нам, журналістам, асабліва важна трымаць з Вамі, паважаныя прыхільнікі "Народнай Волі", цесную сувязь. Кантактны тэлефон: 328-68-71, сайт www.nv-online.info, электронны адрас: nv@promedia.by.

Будзем разам — і "Народная Воля" ніколі не згіне!

Рэдакцыя газеты "Народная Воля".

Водгукі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства