viasna on patreon

У Магілёве з’явіліся суперміліцыянты: затрымліваюць у адзін час у розных месцах

2011 2011-05-15T17:54:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суперміліцыянтамі з’яўляюцца старэйшыя сяржанты Магілёўскага ўпраўлення ўнутраных спраў патрульна-паставой службы Амосаў і Дарашко.

Пасля азнаямлення магілёўскіх праваабронцаў з пастановай Магілёўскага абласнога суда і адказам камандзіра палка ППСМ УУС Хаўратовіча стала вядома, што падчас затрыманняў, якія адбываліся 25 сакавіка ў Магілёве на Дзень Волі ў розных месцах і ў адзін час, затрымлівалі дэмакратычных актывістаў адны і тыя самыя супрацоўнікі міліцыі Амосаў і Дарашко.

Першымі затрыманымі былі журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч і кіраўнік абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў. Іх затрымалі ў 17-00  каля плошчы Зорак. Іх даставілі ў пастарунак, які знаходзіцца на вуліцы Ціміразеўскай (каля Мінскага рынка). Затрымлівалі іх міліцыянты Амосаў і Дарашко.

У гэты ж самы час на другім канцы плошчы Зорак суперміліцыянтамі былі затрыманыя намеснік старшыні аргкамітэта партыі Свабоды і прагрэса Алесь Сілкоў і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юры Новікаў. Іх таксама даставілі ў пастарунак па вуліцы Ціміразеўскай. Затрымлівалі актывістаў усё тыя ж міліцыянты Амосаў і Дарашко.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў сувязі са з’яўленнем у Магілёве суперміліцыянтаў, якія могуць адначасова знаходзіцца ў розных месцах у бліжэйшы час будзе напісанна наглядная скарга на імя старшыні абласнога суда, а таксама скарга ў пракуратуру.

“У судзе ўсе сведкі даюць падпіску аб тым, што яны папярэджаны за дачу хлуслівых паказанняў. У дадзеным выпадку супрацоўнікі міліцыі Амосаў і Дарашко парушылі гэтую падпіску. Гэта з’яўляецца прычынай для прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці”, - гаворыць праваабаронца.

Нагадаем, што затрыманыя 25 сакавіка Уладзімір Лапцэвіч і Зміцер Салаўёў былі асуджаны судом Ленінскага раёна Магілёва адапаведна на 7 і 5 сутак пазбаўлення волі за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і за нецэнзурную лаяку.   

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства