viasna on patreon

Гомельскай журналістцы Ларысе Шчыраковай КДБ вярнуў рэчы

2011 2011-05-15T11:16:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kantrol_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці вярнула гомельскай журналістцы Ларысе Шчыраковай рэчы, канфсікаваныя пры вобшуку 11 студзеня. Тады ў прыватнай хаце журналісткі прайшоў вобшук, у межах якога спецслужбы канфіскавалі два камп'ютары, ноутбук, дыктафон, нанатнікі, каля 150 дыскаў. Забралі нават камп'ютарныя мышкі. Вобшук праводзіўся па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску. «Хаця канечне, гэта была проста нагода, каб пазбавіць мяне прылад працы і паралізаваць маю дзейнасць. Бо журналісту без камп'ютара, дыктафона і носьбітаў інфармацыі працаваць, мякка кажучы, складана. Супрацоўнікі КДБ перашкодзілі маёй прафесійнай дзейнасці», - лічыць Шчыракова.

Яна дадае, што камп'ютары не маглі быць ніякімі рэчавымі доказамі па крымінальнай справе, гэта проста была акцыя спецслужбаў па запалохванню. Па словах журналісткі, тэхніку вярнулі ў працоўным стане.

Вяртаюць камп'ютарную тэхніку і гомельскім апазіцыянерам. У студзені падчас вобшукаў на офісе абласной арганізацыі АГП і на прыватных кватэрах актывістаў дэмакратычнага руху супрацоўнікі КДБ забралі 11 камп'ютараў і ноутбукаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства