viasna on patreon

Супрацоўнікі «Дняпроўскай праўды»дамагліся змены рэдактара

2011 2011-05-14T17:45:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dniaproyu-prauda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдкі па цяперашніх часах выпадак адбыўся ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Тут супраць рэдактара мясцовай раёнкі «Дняпроўская праўда» паўстаў уласны працоўны калектыў. І дамогся-ткі яго, дакладней яе адстаўкі.
Прычынай падзей стаў самаўладны і істэрычны характар ​​кіравання калектывам, які склаўся ў рэдакцыі з падачы яе кіраўніка. У выніку многія маладыя журналісты, не вытрымаўшы псіхалагічнай атмасферы, звольніліся пад рознымі нагодамі. Не склаліся ў рэдактара адносіны і з вопытнымі журналістамі, а таксама і з тэхнічным персаналам.
У выніку ўсе да адзінага супрацоўнікі рэдакцыі напісалі звароты ў раённы і абласны выканкамы з патрабаваньнем замены кіраўніка. Пасля праведзенай кароткай праверкі мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб змене рэдактара. Яе месца заняла дырэктар адной з Дубровенскі школ.
«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства