Андрэй Пачобут пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы
https://spring96.org/be/news/43272
2011
2011-05-12T21:50:00+0300
2011-05-12T21:50:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pachobut.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў Аляксандар Бірылаў, адвакат гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута, якога вінавацяць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: 368 – частка 1 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 367 – частка 1 (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), сёння публіцыст пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы. Заўтра матэрыялы следства будзе вывучаць сам адвакат, пасля чаго разам з падабаронным яны складуць адпаведныя хадайніцтвы. На наступным тыдні справа будзе накіраваная ў суд. Там цягам 14 дзён будзе вызначана у які тэрмін распачнецца разгляд крымінальнай справы Андрэя Пачобута.
“Праваабарончая хроніка”