viasna on patreon

Барысаўскім дэмактывістам вярнулі канфіскаваную пры ператрусе маёмасць

2011 2011-05-12T15:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гавары праўду

Гавары праўду

Барысаўскім актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Міхаілу Васільеву і Віктару Гарбачову міліцыя вярнула маёмасць, канфіскаваную пры ператрусе 18 мая 2010 года.

«Не прайшло і года! - жартуе Міхаіл Васільеў, які 4 красавіка гэтага года пісаў заяву ў Барысаўскае РУУС з патрабаваннем вярнуць канфіскаваныя пры ператрусе рэчы. - вярнулі не ўсё. У міліцыі засталося тое, што мае сімволіку кампаніі «Гавары праўду!» (майкі, нататнікі, сшыткі). Акрамя таго, мне не вярнулі брашурку «Цытатнік Лукашэнкі», а жонцы Віктара Гарбачова кнігу Алкаева «Расстрэльная каманда». Затое нарэшце кампутар вярнулі ».

Віктар Гарбачоў, які адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года вымушаны быў з’ехаць за мяжу і цяпер знаходзіцца ў Вільні, так пракаментаваў вяртанне яго сям'і адабранай маёмасці: "Амаль год прайшоў пасля ператрусу і канфіскацыі! І за гэты час ніхто не даваў якіх-небудзь тлумачэнняў. Вярнулі так жа лёгка, як і забралі. Думаю, сёння варта казаць не пра вяртанне і сваю радасць, маўляў, як мне пашанцавала, а пра тое, якія парушэнні заканадаўства ў дадзеным выпадку былі з боку "органаў" і што рабіць, каб у далейшым такога не адбылося. У прынцыпе, я меркаваў, што канфіскаваныя ноўтбукі будуць "прыносіць карысць любімай дзяржаве" у руках чарговага маладога следчага пры лепцы спраў па "пятай калоне". Шмат кніг у дзяцінстве чытаў пра падзеі ў СССР (арышты, ператрусы, расстрэлы і рэпрэсіі). І ўсё гэта здавалася такім далёкім і не маючым адносіны да нас. Але зараз у рэальнасці гэта адчувае наша краіна, нашы сем'і і дзеці ».

«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства