viasna on patreon

26 красавіка на размову ва КГБ па Магілёўскай вобласьці быў выкліканы Алесь Буракоў.

2006 2006-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што ў часе існаваньня пляцу Каліноўскага ў Менску 20-24 сакавіка Алесь быў першым ды-джэем Дзён Волі. Быў затрыманы і атрымаў 7сутак арышту.
Позва была дастаўлена па месцы працы. А. Буракоў быў выкліканы ў кабінэт дырэктара цэнтральнага ўнівермага, дзе ён працуе бухгальтарам. У прысутнасьці дырэктара і некалькіх намесьнікаў Алесь атрымаў позву з прапановай завітаць ва ЎКГБ а 15-00 дзеля дачы тлумачэньня. Позве не ўтрымлівала ані прозьвішча, ані пасады таго, хто яе падпісаў. Крым таго дзень выкліку быў пазначаны 25 красавіка.
Трэба дадаць, што прадстаўнік КГБ, нехта Ігар Грыбайла, дзён дзесяць таму спрабаваў высьветліць ступень абазнанасьці Алеся ў дзейнасьці ЗУБРа, бо паводле ягоных словаў праводзіцца фармальная праверка паводле паперы зь Менску.
Памятаючы пра арт. 62 Канстытуцыі Краю, Алесь Буракоў накіраваўся ва ЎКГБ разам з праваабаронцам Валадарам Цурпанавым, якога ён заявіў сваім прадстаўніком. Супрацоўнік КГБ, які меў намер паразмаўляць з А. Бураковым быў тым незадаволены. Спачатку ён спрабаваў прысароміць Алеся няслушнасьцю паводзінаў, потым пачаў абражаць праваабаронцу, нарэшце запатрабаваў іншы дакумант. Пашпарт яго не задаволіў, бо на фотакартцы Цурпанаў быў з доўгімі валасамі. Настойлівасьць і цьвёрдасьць праваабаронцы і папярэджаньне А. Буракова пра адмову што-небудзь казаць забясьпечылі рэалізацыю Канстытуцыйнага права.
Размова праходзіла ў пакоі зь вялікім більярдным сталом. Супрацоўнік УКГБ адмовіўся назваць сваё прозьвішча і пачаў гаворку з тлумачэньня сутнасьці ягонае працы, якая палягае ў барацьбе з ворагамі зьнешнімі і нутранымі. Зь ягоных словаў вынікала, што праваабаронца падпадае пад катэгорыю ворагаў нутраных, бо зьвяртаўся ён да Цурпанава. Потым ён пачаў цікавіцца што ведае Буракоў пра структуру ЗУБРа, пэўных асобаў, назваў некалькі прозьвішчаў, мянушак. А. Буракоў адказаў, што ведае толькі тое, што месьціцца на сайце www.belarus-zubr.com
Ніякіх пратаколаў і тлумачэньняў не пісалася.

Валадар Цурпанаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства