Затрымалі трох наваполацкіх актывістаў
https://spring96.org/be/news/43241
2011
2011-05-12T12:01:29+0300
2011-05-12T12:01:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/polack-akcija-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля 19 гадзін вечара 11 мая міліцэйскі патруль затрымаў трох наваполацкіх актывістаў - Віктара Калесніка, Яўгена Парчынскага і Іллю Багданава ў цэнтры горада. У гарадскім аддзяленні міліцыі ў актывістаў запатрабавалі пісьмовыя тлумачэнні таго, чым яны займаліся апошнія некалькі гадзін. Па словах працаўнікоў міліцыі, у горадзе менавіта ў гэты час з'явілася новая хваля ўлётак з партрэтамі палітвязняў.
Актывісты правялі ў пастарунку больш за тры гадзіны. Апошнім выпусцілі Віктара Калесніка. Ніякіх пратаколаў аб правапарушэннях па словах актывістаў, складзена не было.
«Праваабарончая хроніка»