viasna on patreon

Праваабаронца адзначае Дзень Перамогі марафонскім бегам

2011 2011-05-09T16:48:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-medal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца-марафонец Уладзімір Малей

Праваабаронца-марафонец Уладзімір Малей

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Малей з Маларыты адзначае Дзень Перамогі ва Украіне, дзе ў Ковелі адбываецца міжнародны марафон.

У марафонскім забегу на 10 кіламетраў прымаюць удзел аматары бегу з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны, пры гэтым Беларусь прадстаўлена 4 марафонцамі з клуба “Маладосць” (Маларыта).

Арганізатарамі марафонскага бегу выступілі адміністрацыя Валынскай вобласці, клуб аматараў бегу з Ковеля. Мэта мерапрыемства – з’яднанне народаў.

Праваабаронца Уладзімір Малей ужо 9 гадоў удзельнічае ў падобных спаборніцтвах. Нядаўна ён прыняў удзел у марафонскім бегу ў Італіі, а ў 2012 годзе плануе адзначыць юбілейны 100-ты стакгольмскі  марафон у Швецыі.

А пакуль Праваабарончы цэнтр “Вясна” жадае свайму калегу перамог ва Украіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства