viasna on patreon

Аршанскія настаўнікі засталіся без святаў

2011 2011-05-08T23:49:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nastaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У той час, калі ўся краіна адзначала шэраг травеньскіх святаў, не да адпачынку было педагогам аршанскіх агульнаадукацыйных школ.
У першых чыслах мая ў горад на Дняпры наляцела высокая камісія, прадстаўленая супрацоўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта і Упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Татальнай праверцы падвергліся ўсе школы горада. Падставай стаў тэракт у мінскім метро.
У выходныя дні ўсе настаўнікі выходзілі на працу для гутаркі з камісіяй. Асобная размова адбылася з настаўнікамі хіміі, працы і фізікі. Як распавялі самі педагогі, правяраючыя паводзілі сябе так, як быццам на ўроках хіміі вучням толькі і распавядаецца аб тым, як зрабіць выбухоўку, на ўроках працы - пра тое, як з яе сабраць бомбу, а на ўроках фізікі - як правільна разлічыць сілу і накірунак выбуху.
Верхам напалу страсцей стала сітуацыя ў адной са школ. Тут правяраючыя накінуліся на стары зачынены сейф, ад якога ні ў каго з работнікаў не было ключоў. Цяжка сказаць, што падказала высокім гасцям ўспаленае ўяўленне, але па іх загаду неадкладна былі выкліканыя рабочыя, якія з дапамогай балгаркі ўскрылі злапомны сейф. У ім былі знойдзены пажоўклыя ад часу лісткі паперы з перапіскай, якая адносіцца да шасцідзесятых - сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя.

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства