viasna on patreon

Салігорцы адстойваюць права на інфармацыю

2011 2011-05-08T08:46:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1gazety_nv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг грамадскіх дзеячаў сталіцы шахцёраў накіравалі свае лісты ў абарону газет “Наша Ніва” і “Народная воля” былому “галоўнаму ідэолагу” а цяпер міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму.
Яны звяртаюцца да міністра з патрабаваннем кіравацца Канстытуцыяй Беларусі і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ды ў тэрміновы парадку адклікаць іскі  Міністэрства інфармацыі супраць дадзеных газет.
Мясцовы паэт Мікалай Шаравар з’яўляецца сталым чытачом рэспубліканскіх выданняў, а таму адным з першых адклікнуўся на заклікі аб дапомозе беларускім газетам:
- Як толькі даведаўся, што збіраюцца зачыніць “Нашу Ніву” ды “Народную волю”, дык адразу накіраваў ліст пратэсту міністру інфармацыі. Лічу, што кожны свядомы беларус мусіць стаць на абарону апошніх выспаў свабоды ў гэтай краіне.
Аляксей Валабуеў, салігорскі маладафронтавец, таксама накіраваў зварот да міністра, але ж мае сваё бачанне сітуацыі:
- Я найперш сыходжу з факту абмежавання дзяржавай мяне ў праве на атрыманне iнфармацыi. Дзяржаўныя органы абавязаны даваць мне магчымасць знаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць мае правы і інтарэсы. Менавіта газеты “Наша Ніва” і “Народная воля” знаёмяць мяне з гэткімі матэрыяламі. Напрыклад, мяне вельмі хвалюе мая бяспека, а атырмаць аб’ектыўную інфармацыю пра тэракт 11 красавіка я мог толькі з гэтых друкаваных выданняў. Калі грамадзяне зразумеюць, што справа датычыць кожнага, а не толькі супрацоўнікаў газет, ды пачнуць бараніць свае правы, дык больш такіх бязглуздых іскаў з боку чыноўнікаў не будзе.
Праваабаронца Леанід Мархотка лічыць недапушчальным для дэмакратычнай правой дзяржавы, якой мусіць быць Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці нават з лукашэнкаўскай Канстытуцыяй, любыя спробы ціску на сродкі масавай інфармацыі:
- Я дапускаю, што інфармацыя ў газетах “Наша Ніва” і “Народная воля” можа не падабацца асобным высокапастаўленым дзряжаўным служачым, але гэта не можа быць нагодай для абмежавання грамадзян Беларусі ў правах і свабодах.

Артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека гарантуе кожнаму чалавеку права на свабоду перакананняў і на свабоднае выказванне іх. Гэта права ўключае ў тым ліку свабоду бесперашкодна атрымліваць інфармацыю.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства