viasna on patreon

У Бярозе збіраюцца правесці пікет салідарнасці з палітзняволенымі

2011 2011-05-07T15:45:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісткі Таццяна Аліхвер і Галіна Кавалевіч з Бярозы падалі заяву на пікет у Бярозаўскі райвыканкам. Пікет запланаваны на 22 траўня перад ўваходам на вялікі базар. Мэта пікету – салідарнасць і маральная падтрымка палітычных зняволеных, пакараных  за ўдзел у мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, і пратэст супраць збяднення.

Жанчыны лічаць, што не павінна быць у краіне палітзняволеных, што лепшыя актыўныя думаючыя людзі проста вынішчаюцца.  Яны таксама хочуць звярнуць увагу на татальнае збядненне насельніцтва пасля выбараў, калі заробкі і пенсіі не растуць, а цэны падняліся на 12-17%. У пікеце плануюць прыняць удзел 10 чалавек

Па словах актывістак, яны спадзяюцца, што бярозаўскія ўлады прымуць станоўчае рашэнне і дазволяць пікет, не хаваючыся за рашэннем, згодна з якім адзіным месцам для пікетаў вызначаны два бязлюдныя стадыёны.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства