viasna on patreon

Баранавіцкім укранцам дазволілі пікетаваць

2011 2011-05-07T14:12:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня аргкамітэту па стварэнні Баранавіцкага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Кабзар” Мікола Чарнавус (на фота) атрымаў дазвол на трохдзённы пікет, запланаваны на 27-29 траўня. Мэта пікету – прыцягнуць увагу грамадскаці да пазбаўлення ўладамі выдзеленага імі ж памяшкання пад офіс для ўкраінскай меншасці, што стала падставай для нерэгістрацыі аб’яднання.

Пікет быў замоўлены ў вызначаным уладамі месцы – гарадскім парку, дзе зараз ідуць будаўнічыя работы. Цяпер М. Чарнавусу неабходна дамовіцца з кіраўніцтвам міліцыі, хуткай дапамогі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што ён намераны абысціся без іх паслуг, паколькі будзе ўдзельнічаць у пікеце адзін. Яму не патрэбны кантэйнеры для смецця, ён не плануе ўступаць у канфлікты і будзе мець з сабою медыцынскую аптэчку. Аднак наўрад ці адмовяцца гэтыя службы ад немалых грошай, якія павінен выкласці з сваёй кішэні Мікола Чарнавус у выніку аказання паслуг.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства