viasna on patreon

Пераслед расійскіх праваабаронцаў працягваецца

2011 2011-05-06T22:28:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння прыкладна ў 20:30 людзі, якія назвалі сябе супрацоўнікамі міграцыйнай службы, пачалі ламіцца ў дзверы ў кватэру ў доме па вул. Чырвонай у Менску, дзе знаходзіліся прадстаўніцы Міжнароднай назіральнай місіі Любоў Захарава, Ірына Пайкачова і Кацярына Карасцялёва. Расійскія праваабаронцы дзверы не адчынялі больш за гадзіну, паколькі няпрошаныя візіцёры былі ў цывільным без якіх-небудзь апазнавальных знакаў.

Каля 21:00 на гэту кватэру  з’явіліся праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Таццяна Рэвяка і толькі пасля гэтага дзяўчаты адчынілі дзверы супрацоўнікам міграцыйнай службы, якія загадалі ім сабраць усе свае рэчы і даставілі ў Савецкі РАУС.   

Як мяркуе А.Бяляцкі, гэтая гісторыя скончыцца таксама, як і з іншымі прадстаўнікамі Міжнароднай назіральнай місіі. Беларускія праваабаронцы выказваюць абурэнне такім стаўленнем уладаў да сваіх калегаў.

- Мяне “ўражвае” гэтая дваістая пазіцыя! З аднаго, боку беларускія ўлады бяруць крэдыты ў Расіі, а з другога – выправаджваюць з краіны грамадзянаў Расіі, якія цікавяцца сітуацыяй з правамі чалавека, - адзначае А.Бяляцкі.         

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства