viasna on patreon

У рэгістрацыі Баранавіцкага аб’яднання “Кабзар” -- адмоўлена

2011 2011-05-06T13:17:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sciag_ukrainy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкае ўпраўленне юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Баранавіцкаму грамадскаму аб’яднанню ўкраінцаў “Кабзар”. Гэта стала вядома з ліста, які 5 траўня атрымаў старшыня аргкамітэту па стварэнні арганізацыі Мікалай Чарнавус. У лісце за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення С.Каліноўскага паведамляецца, што ў сувязі з адсутнасцю гарантыйнага пісьма аб размяшчэнні кіруючага органа аб’яднання парушаны парадак стварэння арганізацыі – арт.13 Закона РБ “Аб грамадскіх аб’яднаннях” і п.6 інструкцыі аб парадку афармлення і разгляду дакументаў, неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства юстыцыі РБ ад 30.08.2005г. № 48.

Раней мы паведамлялі, 8 красавіка 2011 года Камунальнае ўнітарнае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства “ЖРЭУ г.Баранавічы” нечакана адклікала гарантыйны ліст ад 21.03.2011 года аб прадастаўленні Баранавіцкаму грамадскаму аб’яднанню “Кабзар” памяшкання для офіса. І зараз менавіта на гэтай падставе галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі Баранавіцкаму грамадскаму аб’яднанню.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства