viasna on patreon

Палітычнае супрацьстаянне па-івацэвіцку

2011 2011-05-06T11:35:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Казімір Каржынеўскі з вёскі Любішчыцы Івацэвіцкага раёна накіраваў пракурору Івацэвіцкага раёна скаргу, дзе просіць праверыць  законнасць і абгрунтаванасць судовай пастановы па яго адміністрацыйнай справе. Спадар Каржынеўскі катэгарычна не згодзен з рашэннем  суда, які пакараў яго штрафам у 350 тысяч за нібыта хуліганства -- удар па твары  Васіля Гладуна з гэтай жа вёскі. 

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей таксама лічыць рашэнне суда незаконным. На думку Малея, суд не звярнуў увагу, што ў так званага  пацярпелага Гладуна разбіты твар з левага боку, а на левай руцэ  Каржынеўскага не згінаюцца пальцы -- для ўдару трэба ж сціснуць пальцы ў кулак. Не звярнуў увагі суд і на асобу Гладуна: кідацца на людзей у яго даўняя звычка -- аднаго чалавека ён цяжка параніў нажом, другога зарэзаў, за што адсядзеў 14 гадоў у турме. Перад канфліктам з Каржынеўскім на Гладуна была заведзена адміністрацыйная справа за бойку з старшынёй мясцовага сельскагаспадарчага кааператыва.

Па словах Каржынеўскага, Васілю Гладуну вельмі не падабалася тое, што ён збіраў подпісы за Уладзіміра Някляева. Пры сустрэчах ён казаў, што Каржынеўскі – някляеўскі ўрод. Апошняй капляй стаў выпадак, калі Гладун высвятляў адносіны з актывістам з нажом, у выніку чаго Каржынеўскі напісаў заяву ў міліцыю. У той дзень Гладун не казаў участковаму, што яго ўдарыў Каржынеўскі і твар у яго не быў разбіты, а потым з’явілася адпаведная заява, згодна з якой актывіст атрымаў штраф.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства