viasna on patreon

У Барысаве «Стоп-Бензін»-2 праваліўся

2011 2011-04-29T11:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/azs-barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
АЗС у мікрараёне Лядзішча ў Барысаве

АЗС у мікрараёне Лядзішча ў Барысаве

Учорашняя акцыя «Стоп-Бензін» -2, запланаваная як масавы пратэст кіроўцаў супраць неабгрунтаванага падаражэння бензіну, не сабрала ў Барысаве і пяцёркі ўдзельнікаў.

Як з'едліва прымеціў адзін з вельмі нешматлікіх удзельнікаў акцыі барысаўчанін Міхаіл, «мабыць, барысаўскіх уладальнікаў аўто задавальняе павышэнне коштаў на бензін". З яго слоў, даведацца аб акцыі можна было з інфармацыі, загадзя змешчанай на мясцовым незалежным сайце ex-Press.by. «Я даведаўся пра тое, што «Стоп-Бензін »-2 будзе пачынацца а восьмай вечара на АЗС у мікрараёне Лядзішча, менавіта дзякуючы сайту. Прыехаў за пару хвілін да восьмай. На квитку за куплю двух літраў бензіну ў мяне стаіць час -20:02. Бензін купляў за дробныя купюры ... Агледзеўся. І нікога з паплечнікаў не ўбачыў. А цэлы дзень кожнаму знаёмаму ўладальніку аўтамабіля прапаноўваў падтрымаць акцыю! Мабыць, усіх задавальняе, што цэны на бензін павышаюць - на колькі захочуць і калі захочуць».

Другая ўдзельніца акцыі, аўтааматарка Алена, якая таксама на запраўцы не ўбачыла масавасці пратэстуючых кіроўцаў, толькі ўздыхнула: «Шкада, што не здолелі арганізавацца. Няўжо так ужо гэта страшна?».

Па сведчанні жыхароў горада, у Барысаве 28 красавіка было заўважана толькі тры машыны з плакатам «Стоп-Бензін»-2.

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства