viasna on patreon

У Гомелі першы за сем гадоў дазволены мітынг... адменены

2011 2011-04-29T16:49:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimer-siakerka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка

Упершыню за апошнія сем гадоў Гомельскі гарвыканкам дазволіў правядзенне ў горадзе мітынга апазіцыі, запланаванага на 1 мая, у дзень салідарнасці працоўных. Рашэнне было прынята 25 красавіка. Але ўжо праз тры дні ўлады засмуцілі арганізатараў.

“Мяне выклікалі ў гарвыканкам і паведамілі, што прынята іншае рашэнне – аб адмене дазволу мерапрыемства, – кажа старшыня абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Уладзімір Сякерка. Ён быў заяўнікам мітынгу і выканаў усе патрабаванні гарвыканкаму, прапісаныя ў рашэнні: заключыць дамовы з міліцыяй – аб ахове грамадскага парадку, камунальнымі службамі – аб уборцы тэрыторыі, і “хуткай” – аб медыцынскай дапамозе. Прычыну назвалі такую: “у сувязі з правядзеннем на плошчы работ па праверцы фактычнага стану метала труб цепламагістралі”.

Уладзімір Сякерка з'ездзіў на пляцоўку да Палаца культуры глухіх, дзе планавалася сустрэча, і сапраўды ўбачыў выкапаную яму:

“Я запытаўся ў рабочых, што тут будуць рабіць. Яны адказалі: не ведаем, нам загадалі выкапаць, і мы выкапалі. Больш за тое, яма была агароджана. Рабочыя патлумачылі гэта так: “Усё роўна наперадзе выходныя, працаваць жа не будзем!”

Старшыня абласной арганізацыі зрабіў выснову, што ўлада проста спалохалася:

“Яны баяцца пачуць голас народа”, – пракаментаваў Сякерка.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства