viasna on patreon

Анатоль Лябедзька: Праваабарончая дзейнасць з"яўляецца апазіцыйнай уладам Беларусі.

2006 2006-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З вялікім задавальненнем маем гонар павіншаваць Праваабарончы
цэнтр Вясна з 10-годдзем актыўнай працы.
10 год - толькі на першы погляд невялікі тэрмін. У ім спрэсавана
багата дзейнасці і здабыткаў. Гэта і няспынны маніторынг парушэнняў
правоў чалавека беларускімі ўладамі, і выказванне сябрамі арганізацыі
сваёй грамадзянскай пазіцыі падчас удзелу ў масавым назіранні за
выбарамі. І гэта - штодзённая дапамога людзям, якія пацярпелі ад
рэжыму.
Праваабарончая дзейнасць з’яўляецца апазіцыйнай уладам Беларусі.
Як прызнанне вартасцяў Вясны у праваабарончай дзейнасці можна
лічыць і скасаванне яе афіцыйнага статуса у 2003 годзе, і словы
міліцыянтаў-ахоўнікаў на судзе над удзельнікамі грамадзянскіх акцыяў
супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2006 года: "Прыходзьце ў
"Вясну" - там вам дапамогуць".
Мы жадаем нашым сябрам-праваабаронцам мужнасці, шчасця і
паспяховага працягу сваёй дзейнасці дзеля перамогі дэмакратыі ў
Рэспубліцы Беларусь.

Анатоль Лябедзька,
лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі,
старшыня Нацыянальнага Камітэту дэмакратычных сілаў

Сяргей Альфер,
Людміла Гразнова,
Аляксандр Дабравольскі,
Яраслаў Раманчук - намеснікі старшыні АГП

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства