viasna on patreon

Скарга журналіста Уладзіміра Лапцэвіча не задаволена

2011 2011-04-21T17:32:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhelilapcevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Б.Бухель таксама сустракаў У.Лапцэвіча

Праваабаронца Б.Бухель таксама сустракаў У.Лапцэвіча

Сёння, 21 красавіка, Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу журналіста “БелаПАН” Уладзіміра Лапцэвіча. Журналіст намагаўся адмены адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе сямі сутак адміністрацыйнага арышту, вынесенага суддзёй Ленінскага раённага суда Магілёва Ірынай Ланчавай 28 сакавіка. Старшынствавала на судзе Святлана Мартынава.

“Суддзя абдумвала сваё рашэнне менш, чым я выступаў.  Мой выступ быў падрыхтаваны ўсяго на трох старонках і заняў каля 15 хвілін з улікам пытанняў суддзі. Для вынясення рашэння суддзі Мартынавай хапіла ўсяго пяць хвілін. Лічу, што рашэнне абласнога суда несправядлівае і незаконнае. На мой выступ суддзя не звярнула ніякай увагі. Планую абскарджваць рашэнне абласнога суда ў вышэйстаячых структурах. Буду праходзіць працэдуры да канца”, - гаворыць Уладзімір Лапцэвіч.

 Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што копіі пратаколаў, якія ім выдалі на рукі, не адпавядаюць тым, якія былі прадастаўлены ў судзе: “У пратаколе затрымання асабістыя дадзеныя правільныя, а вось ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні яны не адпавядаюць рэчаіснасці. Відавочна, што гэты пратакол дапісваўся пасля, - кажа Барыс Бухель. -- Уладзіміра затрымалі незаконна, і яго затрыманне было звязана з тым, каб не даць яму магчымасці выконваць свае прафесійныя абавязкі. Журналісту не прадаставілі перакладчыка ў судзе і адмовіліся весці працэс на беларускай мове. Міліцыянты таксама адмаўляліся весці пратакол і размаўляць з ім па-беларуску. Гэта парушэнне закона аб мовах, які ў нас, на жаль, не выконваецца”.

Нагадаем, што 25 сакавіка Ўладзімір Лапцэвіч пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Журналіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве – лаянцы і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. 28 сакавіка ён быў асуджаны судом Ленінскага раёна г.Магілёва на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Разам з журналістам таксама быў затрыманы і лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне”  Зміцер Салаўёў, які быў асуджаны на пяць сутак.

14 красавіка абласны суд адхіліў пазоў Зміцера Салаўёва, які таксама спрабаваў абскардзіць незаконнае рашэнне аб вынясеннні яму адміністрацыйнага арышту. На яго судзе старшынстваваў суддзя Мікалай Гладкі.

 “Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства