Актывіст Партыі БНФ з Магілеву Зьміцер Салаўёў асуджаны на 10 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/4277
2006
2006-04-24T10:00:00+0300
2006-04-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня суддзя Ленінскага раёну г. Магілёва Андрэй Юрчанка асудзіў Зьм.
Салаў'ёва да 10 сутак адміністратыўнага арышту. Зьм. Салаў'ёў быў
затрыманы вечарам 21 красавіка і абвінавачаны супрацоўнікамі міліцыі ў
парушэньні арт 156 КаАП РБ (нібыта, брыдкаслоў'е). Актывіст Партыі БНФ правёў
велікодныя сьвяты ў няволі: да суду ён ўтрымліваўся ў ІЧУ.
Прадстаўнікі Зьм. Салаў'ёва Барыс Бухель ды Ўладзімер Краўчанка
адзначаюць, што рашэньне суду было загадзя падрыхтаванае: суддзя
Юрчанка проста зачытаў пастанову суду.
Пасьля вынясеньня рашэньня ў знак пратэсту Зьміцер Салаўёў абвясьціў сухую галадоўку.