viasna on patreon

У Магілёве будаўнікоў выганяюць на суботнік

2011 2011-04-14T15:17:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/subotnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочых магілёўскіх будаўнічых арганізацый “Будаўнічы трэста №12” і “Прамжылбуд” пад прымусам выганяюць на “добраахвотны” агульнарэспубліканскі суботнік. Тыя, хто не выйдзе на працу 16 красавіка, каб папрацаваць на сваіх працоўных месцах, а таксама прыбраць горад ад смецця – могуць не далічыцца 50% свайго заробку.

Пра гэта сцвярджаюць рабочыя дадзеных арганізацый. Запужаныя пагрозамі начальства, яны не бачаць іншай магчымасць, каб захаваць за сабой працоўнае месца, і падпарадкоўваюцца гэтаму рашэнню.

Нагадаем, што ў Магілёве, акрамя агульнарэспубліканскага суботніка, 9 красавіка адбыўся яшчэ і “добраахвотны” гарадскі суботнік.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства