viasna on patreon

Аршанцы ўшанавалі памяць ахвяраў тэракта

2011 2011-04-13T21:04:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyjazhalobyorsha-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 13 красавіка каля 500 жыхароў Оршы – пераважна моладзь – прыйшлі да памятнага знака нулявому кіламетру ў цэнтры горада, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракта ў Мінскім метро. Людзі неслі з сабой кветкі і свечкі.

Гучных прамоваў не было. Арганізатары акцыі жалобы - аршанская суполка моладзі БНФ - падзякавалі прысутным за тое, што яны адгукнуліся на чужы боль і прыйшлі, каб выказаць сваю падтрымку ахвярам тэракту і іх блізкім. Гараджане, у асноўным з ліку людзей больш сталага ўзросту, выказалі словы ўдзячнасці арганізатарам.

Інфармацыя пра гэту акцыю распаўсюджвалася ў асноўным праз Інтэрнет – сайты і сацыяльныя сеткі.  

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства