Кацярыну Герасімчык пакаралі штрафам за графіці
https://spring96.org/be/news/42472
2011
2011-04-06T18:34:00+0300
2011-04-06T18:34:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gerasimchyk-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 красавіка ў Ленінскім судзе горада Гродна ўрэшце завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Кацярыны Герасімчык, якая была затрымана супрацоўнікамі міліцыі яшчэ ў лютым па падазрэнні ў нанясенні графіці на пастамент помніка Леніна. На яе быў складзены адпаведны пратакол, а ў студэнцкім інтэрнаце праведзены ператрус. Судовы працэс быў празмерна расцягнуты і некалькі разоў пераносіўся. Урэшце суддзя Наталля Козел прызнала моладзевую актывістку вінаватай і пакарала яе штрафам у памеры 15 базавых велічынь паводле артыкулу за дробнае хуліганства. У Кацярыны Герасімчык ёсць зараз 10 дзён на абскарджанне пастановы суда. Асабістыя рэчы актывісткі, у тым ліку і ноўтбук, да гэтага часу не вернуты.
“Праваабарончая хроніка”