viasna on patreon

Суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы на дзеянні супрацоўнікаў КДБ

2011 2011-04-06T15:38:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

Cуд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы Сяргея Гоўшы на дзеянні службовых асоб Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляецца ў вызначэнні, якое даслаў праваабаронцу суддзя Пётр Макадай.

Сяргей Гоўша падаў скаргу 28 сакавіка ў сувязі з тым, што 3 лютага, калі ён быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадскі аддзел упраўлення КДБ на допыт у якасці сведкі па так званай “справе 19 снежня”, прасіў у адпаведнасці з арт. 62 Канстытуцыі дапусціць да ўдзелу ў працэсуальным дзеянні ў якасці свайго прадстаўніка Карнея Пятровіча, кваліфікаванага юрыста. Службовыя асобы гарадскога аддзела КДБ, якія вялі допыт – опер-упаўнаважаныя В.А.Цімафееў і В.Г.Галубкоў у задавальненні хадайніцтва адмовілі, ніякім чынам не аргументаваўшы сваё рашэнне.

Спачатку Сяргей Гоўша накіроўваў скаргу на імя начальніка гарадскога аддзела КДБ на дзеянні яго супрацоўнікаў, аднак намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Брэстскай вобласці адказаў, што ў выніку праведзенай праверкі парушэння дзеючага заканадаўства з боку службовых асоб упраўлення выяўлена не было. З дадзенай высновай С.Гоўша не пагадзіўся і звярнуўся ў гарадскі суд з просьбай прызнаць дзеянні ўпаўнаважаных асоб КДБ неправамоцнымі, парушаючымі канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу. Пасля адмовы суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прыняць скаргу да разгляду Сяргей Гоўша мае намер звяртацца ў Брэсцкі абласны суд.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства