viasna on patreon

Вадзіма Раманава адпусцілі з РУУС

2011 2011-04-01T17:57:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanay-sluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З  Маскоўскага РУУС Мінска ў 15.50 адпушчаны на волю без прад'яўлення абвінавачванняў жыхар Слуцку Вадзім Раманаў, затрыманы напярэдадні ў Мінску на здымнай кватэры па вуліцы Бялецкага. Раней маладога чалавека неаднаразова запрашалі для гутаркі ў міліцыю ў сувязі з тым, што яго тэлефон знаходзіўся ў раёне Плошчы ў той час, калі 19 снежня там праходзіла акцыя пратэсту.

Маладога чалавека пратрымалі ў міліцыі каля 17 гадзін.

Па словах Вадзіма Раманава, яго дапытвалі ў сувязі з крадзяжом манітора з кабінета галоўнага ўрача адной са сталічных бальніц.

- Мне прапаноўвалі прызнацца ў здзяйсненні крадзяжу, але я не вінаваты, таму не прызнаўся,  - сказаў Вадзім Раманаў.

Раніцай следчы Маскоўскага РУУС горада Мінска Сяргей Канецкі ў тэлефоннай гутарцы параіў сваякам Вадзіма Раманава шукаць яму адваката. Як заявіў тады Канецкі, затрыманага падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК (таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж), здзейсненае паўторна з пранікненнем у жыллё групай асоб). Чаму менавіта паўторна, так і засталося нявысветленым, паколькі мама і дзяўчына Вадзіма Раманава адназначна заяўляюць, што ён не мае судзімасці.

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства