14 траўня адбылася прэзентацыя кнігі “Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 24 склікання”, падрыхтаванай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. “Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 24 склікання паказалі нежаданне ўладаў змяняць выбарчае заканадаўства і практыку яго выкарыстання ў бок дэмакратызацыі і празрыстасці выбарчага працэсу”, -- прагучала выснова ўдзельнікаў прэзентацыі.
Кніга “Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 24 склікання. Факты і каментары” была падрыхтаваная па выніках назірання сябрамі ГА ПЦ “Вясна” за ўсімі этапамі выбарчай кампаніі з моманту яе абвяшчэння. Галоўнай задачай кнігі было правядзенне аналізу выбарчага заканадаўства Беларусі, практыкі яго выкарыстання, а так сама правядзенне маніторынгу парушэнняў выбарчага заканадўства і іх аналіз. Адной з галоўных задачаў кнігі было паказаць недасканаласць беларускага выбарчага заканадаўства і той практыкі яго выкарыстання якая скалался ў краіне за апошнія тры гады. Пад час правядзення аналізу прыведзегага ў кнізе акрамя інфрамацыі, якая была прадастаўлена прадстаўнікамі і рэгянальнымі аддзяленнямі ГА ПЦ “Вясна” была актыўна выкарыстана афіцыйная інфрамацыя змешчаная на сайце ЦК і ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку ў рэгіянальных друкаваных СМІ. Кніга складаецца з 9 разделаў выдадзна на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. На дадзены момант яна таксама перакладаецца на польскю мову і будзе выдадзена ў Польшчы.
Першы раздзел -- грамадска-палітычная сітуацыя перад і падчас выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 24 склікання ўтрымлівае кароткі аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне на пярэдадні і падчас правядзення кампаніі. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца сітуацыі з правамі чалавека, якая склалася ў краіне. У першую чаргу пытанні захавання свабоды слова, права на свабодныя сходы і асацыяцыі, свабоду сумлення. Менавіта масавыя парушэнні гэтых асноўных грамадзянскіх правоў гарантаваных міжнароднымі актамі ў галіне правоў чалавека ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь і гарантаваныя Канстытуцыяй краіны, даюць уяўленне ў якой неспрыяльнай атмасферы для ўсяго беларускага грамадства, палітычных партый, неўрадавых арганізацый адбываліся выбары ў мясцовыя Саветы.
Другі раздзел кнігі – прававое рэгуляванне выбараў у мясцовыя Саветы утрымлівае аналіз заканадаўства, якое рэгулявала правядзенне выбараў. У дадзенай часцы прыводзіцца аналіз некаторых Пастановаў ЦВК, якія на думку аўтараў кнігі абмежавалі рамкі правядзення кампаніі, выйшлі за межы ВК РБ. Найперш гэта тычыцца пастановаў, якія рэгулявалі парадак правдзення перадвыбарчай агітацыі, пправядзення сустрэчай з выбаршчыкамі, правілаў правядзення ўнутранага назірання за выбарамі.
У гэтай часцы так сама прыводзяцца тэксты заяваў і зваротаў удзельнікаў канфэрэнцый да прадстаўнікоў улады, выбарчых камісій. Канферэнцый, якія ладзіла ПЦ “Вясна” на пярэдані выбараў і мэтай якой было заклікаць улады праводзіць выбары хаця б адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Трэці раздзел – фармаванне выбарчых камісій утрымлівае аналіз нормаў ВК і пастановаў ЦВК, якія рэгулююць парадак фармавання выбарчых камісій усіх узроўняў, аналізуецца практыка іх выкарытсання, а так сама прыводзіцца аналіз складу выбарчых камісій усіх узроўняў, якія быў зроблены сябрамі ПЦ “Вясна” на падставе аналізу матэрыялаў надрукаваных у афіцыйных СМІ. У гэтай часцы прыводзяцца шматлікія фаткы, якія сведчаць аб недаммаркытчнасці працэсу фармавання выбарчых камісій усіх узроўняў.
Чацверты раздзел – вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў
дэпутаў утрымлівае ў сабе аналіз нормаў ВК і пастановаў ЦВК, якія рэгулюць працэдуру вылучэння кандыдатаў, іх рэгістрацыі, а так сама аналіз фактаў не рэгістрацыі кандыдатаў і іх ініцыятыўных групаў, утрымлівае факты такіх выпадкаў, аналізуе працэдуру абскарджання кандыдатамі рашэнняў аб іх не рэгістрацыі ў вышэйстаячых камісіях і ў судовым парадку.
Раздел агітацыя на выбарах у мясцовыя саветы прысвечаны аналізу нормаў ВК і пастановаў ЦВК рэгулючых парадак правядзення перадвыбарчай агітацыі, утрымлівае апісанне фактаў выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу падчас правядзення агітацыі.
Радзел галасаванне утрымлівае аналіз нормаў ВК і Пастановаў і рэкамендацыяў ЦВК па правядзенню галасавання, захавання выбарчых скрыняў і адліку галасоў. Раздзел утрымлівае вялікі фактычны матэрял прысвечаны фактам парушэнняў выбарчага заканадаўства падчас правядзення галасавання і маніпуляцый з бюлетэнямі пад час падліку галасоў. Асаблівая швага ў гэтым раздзеле надавалася папярэдняму галасаванню і фактам прымусу грамадзянаў да ўдзелу ў такім галасаванні.
Раздел назіранне аналізуе нормы ВК і пастанову ЦВК рэгулючых парадак ажыцяўлення назірання за выбарамі, правы і абавязкі назіральнікаў. У гэтым раздзеле прыводзяцца факты недупусаў назіральнікаў да ажыццяўлення сваіх функцый, парушэнне іх правоў з боку выбарчых камісій. Раздзел алдлюстроўвае тую атмасферу таямнічасці і закрытасці выбарчага працэсу ствоараную выбарчымі камісіямі.
У раздзеле высновы і абагульненні даецца высновы, якія зробленыя ПЦ “Вясна” аб адбыўшыхся выбабарах
У раздзеле дадаткі змешчаныя тэктсы некаторых пастановаў ЦВК, выьрымкі з рэкамендацыяў ЦВК, календарны план мерапрыемстваў па правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы, а так сама звароты і заявы палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў датычныя адбыўшыхся выбараў.
Кнізе так сама змешчаныя фатаздымкі У. Шлапака.
У раздзеле дадаткі змешчаныя некатрорыя пастановы ЦК заявы і звароты палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў у дзяржаўныя органы.
Грамадсае аб’яднанне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” робіць высновы аб тым, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 24 склікання паказалі не жаданне ўладаў змяняць выбарчае заканадаўства і практыку яго выкарыстання ў бок дэмакратызацыі і празрыстасці выбарчага працэсу. Уладамі так і не былі ўлічнаныя рэкамендацыі БДІПЧ/АБСЕ і асацыяцыі арганізатараў выбараў краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а так сама прапановы па зменах выбарчага заканадаўства вынесеным дэмакратычнымі партыямі і грамадскімі аб’яднаннямі.
Практыка прымянення дзеючага заканадаўства ў галіне выбараў , а таксама выяўленыя падчас ажыццяўлення назірання за ўсімі этапамі выбарчага працэсу парушэнні даюць падставы сцвярджаць, што выбары ў мясцовыя саветы 24 скліання насілі недэмакратычны характар і не адпавядалі міжнародным стандартам правядзеня выбараў.
Дэпутаты ад дэмарктычных парый, незалежныя дэпутаты якія выйгралі выбары выйгралі іх н дзякуючы, а на суперак склаўшыйся сітуацыі. Яны выйгралі выбары ва ўзмовах не толькі канкурэнцыі са сваімі апанентамі, але ў няроўных умовах супрадзеяння з боку ўлады. Калі б выбары праходзілі ў спараўды роўных, дэмакратычных умовах я ўпэўнены, што такіх дэпутатаў у краіне было б унекалькі разоў болей.
Інфармацыйны аддзел ГА ПЦ “Вясна”