І дапыталі, і папярэдзілі
https://spring96.org/be/news/42010
2011
2011-03-23T15:39:57+0200
2011-03-23T15:39:57+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскага актывіста Максіма Мароза 23 сакавіка выклікалі ў міліцыю. Напярэдадні спрабавалі выклікаць па тэлефоне, аднак ён запатрабаваў позву, якую яму перадалі позна ўвечары.
Пытаньні тычыліся асуджанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках Аляксандра Малчанава, які таксама з Барысава. Напрыканцы допыту прапанавалі падпісаць падпіску аб тым, што ён ня будзе ўдзельнічаць 25 сакавіка ў акцыі, прысвечанай Дню Волі. Наступную позву юнаку выпісалі на 25 сакавіка а 14.30.