viasna on patreon

Намесьніцу старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Людмілу Гразнову выклікалі ў пракуратуру Савецкага раёну Менску і папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць за "заведама ілжывы данос".

2006 2006-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Так расцанілі выказваньні праваабаронцы на інтэрнэт-сайце "Хартыі-97", дзе яна казала пра грубую фальсыфікацыю вынікаў выбараў, масавыя арышты і зьбіцьцё дэманстрантаў.

Сьледчы пракуратуры Савецкага раёну Аляксандар Агафонаў папрасіў Людмілу Гразнову даць пісьмовыя тлумачэньні наконт яе інтэрвію сайту "Хартыі-97" (charter97.org). 25 сакавіка яна казала аб тым, што вынікі выбараў былі груба сфальсіфікаваныя. Яна таксама распавяла пра масавыя арышты і зьбіцьцё дэманстрантаў. Людміла Гразнова лічыць, што найбольш пракуратуру зацікавілі яе выказваньні наконт ролі расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна: "Іх узбудзіла самае апошняе ў маім сказе. Тое, што, калі за сьпінай Лукашэнкі стаіць Пуцін, то ён павінен несьці адказнасьць. Гэта самае асноўнае, што нам пагражае — страта незалежнасьці й сувэрэнітэту. Яны ўхапіліся за гэтую фразу, каб заткнуць мне рот".

Сьледчы Аляксандар Агафонаў прасіў Людмілу Гразнову падаць доказы фальсіфікацыі выбараў, а таксама таго, што ў краіне былі масавыя арышты і зьбіцьцё дэманстрантаў падчас выбарчай кампаніі. Яна спаслалася на шматлікія інфармацыйныя інтэрнэт-сайты і на інфармацыю ў незалежных і замежных СМІ.

Актывістка апазыцыі выказала меркаваньне радыё Свабодзе, што яе выклікалі ў пракуратуру дзеля запалохваньня: "Напярэдадні Чарнобыльскага шляху і масавых акцыяў яны выкарыстоўваюць гэты правераны прыём, каб запалохаць палітыкаў".
Сьледчы папярэдзіў Людмілу Гразнову, што ёй пагражае крымінальная адказнасьць за "заведама ілжывы данос".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства