Суд па справе Майі Абромчык адкладваецца
https://spring96.org/be/news/41882
2011
2011-03-20T13:04:28+0200
2011-03-20T13:04:28+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
19 сакавіка суд павінен быў пачаць разгляд справы
Майі Абромчык у дачыненні неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа.
Але справа зацягваецца.
Як паведаміла “Народнай Волі” студэнтка гістфака БДУ Майя Абромчык, справа па факту таго, што супрацоўнік АМАПу зламаў ёй нагу падчас мірнай акцыі апазіцыі 19 снежня, патрапіць у суд мінімум праз месяц.
“У пракуратуры мне паведамілі, што папярэдняе расследванне падоўжана яшчэ на месяц, —- распавяла Майя. — Мне нічога не тлумачылі, пракурор сказаў толькі, што гэта “накіраванне зверху”.
Нагадем, Майя Абромчык стала ахвярай агрэсіі супрацоўніка АМАПу, які 19 снежня на плошчы Незалежнасці збіў яе сябра і зламаў дзяўчыне нагу. Пакуль у пракуратуры не знайшлі вінаватых, хоць на пратаколе затрымання і стаяць фаміліі супрацоўнікаў, што затрымалі маладых людзей.