Фотажурналістку Ксенію Авімаву сёння выклікалі на допыт
https://spring96.org/be/news/41507
2011
2011-02-28T14:15:19+0200
2011-02-28T14:15:19+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Падстава для сустрэчы са следчым — падзеі на плошчы Незалежнасці 19 снежня.
Сёння раніцай у кватэру, дзе жыве журналістка, прыйшлі два чалавекі з Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце і «выклікалі на допыт з нагоды 19 снежня», піша ў сваім акаўнце на Facebook Ксенія Авімава.
Міліцыянты прапанавалі фотажурналістцы падвезці яе ў следчае ўпраўленне на вуліцу Сапёраў, але дзяўчына паабяцала прыйсці туды самастойна.