Раман Бясьсмертны: Украіну турбуе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі
Украіна занепакоеная сытуацыяй з правамі
чалавека ў Беларусі і падзяляе ацэнку Эўрапейскага Зьвязу па тым падзеям, якія
адбыліся ў Менску 19 снежня, заявіў амбасадар Украіны ў Менску Раман
Бясьсмертны.
"Украіну вельмі турбуе сытуацыя з правамі чалавека. Наша краіна паставіла
перад сабою мэту стаць сябрам Эўразьвязу. Таму ацэнка стану правоў чалавека ў
Беларусі, асабліва падчас падзеяў 19 снежня 2010 гады, у нас супадае з ацэнкай
Эўрапейскага зьвязу", - адзначыў Бясьсмертны.
Разам з тым “Украіна і Рэспубліка Беларусь -- дзяржавы-суседзі, у нас тысяча
кілямэтраў сумеснай мяжы, якая, дарэчы, да сёньня не дэмаркіраваная, агульная
шматвяковая гісторыя. Зыходзячы з гэтых матываў мы, натуральна, не можам
падтрымліваць абсалютную ізаляцыю і будзем працягваць эканамічнае
супрацоўніцтва”.
"Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы і таму мы павінны разумець, што
выкарыстаньне вызначаных санкцый нанясе ўдар і па правах беларускіх
грамадзянаў", - адзначыў дыплямат.
Бясьсмертны таксама заявіў, што "на другі дзень пасьля арыштаў на плошчы ў
беларускіх СМІ прагучала інфармацыя аб нейкіх "турыстах", якія ў
канцы лістапада мінулага года, нібыта завезьлі ў Беларусь з тэрыторыі Украіны
электрошокеры, дымавыя шашкі, дубінкі, касьцеты, нажы і патроны".
"Адпаведная нота была накіравана ў МЗС Беларусі. Аднак, амаль два месяца
няма адказу на гэты запыт. Украінскі бок да гэтага часу не валодае інфармацыяй
на аснове якіх фактаў рабіліся такія заявы", - заявіў амбасадар Украіны
Раман Бясьсмертны ў інтэрвію Інтэфаксу.