ЖРЭА: «Сядзіба БНФ павінна быць вызваленая 31 сакавіка»
https://spring96.org/be/news/41356
2011
2011-02-17T16:38:45+0200
2011-02-17T16:38:45+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Партыя БНФ атрымала новы ліст атрымала ад ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. Ён датаваны 15 лютага. У лісце за подпісам дырэктара Віктара Крука нагадваецца, што арэндная дамова сканчаецца 31 сакавіка, таму партыя будзе павінна вызваліць памяшканне.
Па словах намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, у Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці пры Мінгарвыканкаме яму заявілі, што лічаць далейшае абмеркаванне немэтазгодным і запэўнілі, што новая дамова заключаная не будзе.
Партыя збіраецца пісаць лісты ў дзяржаўныя ўстановы, якія могуць паўплываць на рашэнне, звяртацца ў суд і прыцягваць увагу грамадскасці. «Партыя будзе рашуча змагацца за сядзібу на Машэрава, 8, але таксама прапрацоўвае пытанне наконт новага памяшкання», — паведаміў Рыгор Кастусёў.