viasna on patreon

Пракуратура не дапаможа вярнуць Ладуцькам сканфіскаваныя пад час ператрусу грошы

2011 2011-02-17T14:15:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад час ператрусу 14 студзеня ў кватэры, дзе разам з маці і дзедам пражывае каардынатар выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Алег Ладуцька, сярод асабістых рэчаў актывіста былі таксама сканфіскаваныя і асабістыя накапленьні сям’і: 9750 долараў, 450 еўра, некалькі соцен чэшскіх крон.

У кватэры ў той час знаходзіўся састарэлы бацька Наталлі Ладуцька, які быў ня ў стане цалкам адэкватна рэагаваць на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, якія ладзілі ператрус.

На деяньні супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РУУСа Менска пад час пертрусу Натальля Ладуцька падала скаргу ў Менскую гарадскую пракуратуру.

Яна перакананая, што супрацоўнікі міліцыі парушылі яе асабістыя правы і патрабаваньні Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі, паколькі ў пратаколе ператрусу адсутнічаюць звесткі пра ўсіх асоб, якія яго праводзілі.

Натальля Ладуцька ў скарзе звяртае ўвагу на той момант,  што “дадзенымі дзеяньнямі работнікі Ленінскага РУУС г. Мінска, якія праводзілі ператрус у маёй кватэры, парушылі патрабаваньні ч. 13 арт. 210 КПК Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасьці з якім пры правядзеньні ператрусу і выемкі следчы, дазнаўца, абавязаны абмяжоўвацца адабраньнем прадметаў і дакументаў, якія могуць мець дачыненьне да справы.
Дадзеныя грашовыя сродкі і некаторая іншая маёмасьць не з'яўляюцца забароненымі да абароту і належаць мне і майму бацьку Ладуцька Івану. У сувязі з гэтым я лічу, што работнікамі Ленінскага РУУС г. Мінска падчас вытворчасьці ператрусу па месцы майго пражываньня былі незаконна канфіскаваныя грашовыя сродкі. У выніку дадзеных незаконных дзеяньняў міліцыі я і мой стары бацька пастаўленыя ў вельмі цяжкае матэрыяльнае становішча. На дадзены момант я адна ажыццяўляю догляд за сваім бацькам і канфіскаваныя міліцыяй зберажэньні былі фактычна адзінай крыніцай нашага існаваньня”.

Ладуцька заклікала правесці праверку вышэйпрыведзеных фактаў і вярнуць ёй канфіскаваную маёмасьць (фотаздымач, асабістыя кнігі і фотаздымкі,  а таксама грашовыя сродкі).

У адказе з Пракуратуры Менска, які падпісаў намеснік пракурора Менска В. Мацэль, паведамляецца, што адсутнасьць у пратаколе ператрусу звестак пра ўдзел у вытворчасьці іншых супрацоўнікаў Ленінскага РУУСа, не з’яўляецца істотным парушэньнем  крымінальна-праэсуальнага кодэксу РБ. Аднак, каб пазбегнуць у далейшым падобных недахопаў, будзе ўказана начальніку УУС Ленінскага раёна Менска.

Наконт асабістых грашовых зберажэньняў заяўніцы паведамілі наступнае: “статус і месца знаходжаньня адабранай па справе маёмасьці будуць вызначаныя ў ходзе папярэдняга расьледваньня, і рэчы, якія не адносяцца да крымінальнай справы будуць перададзеныя ўладальніку следчым аддзелам УКДБ па Менску і Менскай вобласці”.

Пры гэтым у адказе анічога не паведамляецца аб тым, колькі часу гэтыя сьледчыя дзеяньні будуць працягвацца і якім чынам грошы дапамогуць следству ўсталяваць ісьціну.

Па сутнасьці, пракуратура Менска абмежавалася бюракратычнай адпіскай Наталлі Ладуцька, паколькі спіхнула з сябе функцыю нагляду за захаваньнем законнасьці пры правядзеньні працэсуальных дзеяньняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства