viasna on patreon

Выніковая справаздача кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі

2011 2011-02-14T10:14:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zasvabodnyjavybarylogo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляе выніковую справаздачу па выніках назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе. Справаздача ўтрымлівае вынікі маніторынгу выбарчага працэса, у тым ліку дэтальны аналіз галасавання і падліку галасоў, а таксама рэкамендацыі па прывядзенню нацыянальнага выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Вынікі назірання сведчаць, што “выбары не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў. Перадвыбарчы перыяд быў адзначаны шэрагам пазітыўных зменаў, у тым ліку ў выбарчым заканадаўстве, і зніжэннем узроўню рэпрэсій, аднак сітуацыя рэзка пагоршылася ў дзень выбараў і адразу пасля яго. У прыватнасці, падлік галасоў і падвядзенне вынікаў галасавання характарызаваліся шматлікімі парушэннямі і не былі ні транспарэнтнымі, ні падсправаздачнымі. Дадзеныя назірання выразна сведчаць аб тым, што аб’яўленыя вынікі выбараў не з’яўляюцца адлюстраваннем волевыяўлення выбаршчыкаў”.

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” – гэта сумесная ініцыятыва Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт», якая ажыццяўляецца пры інфармацыйнай падтрымцы «Еўрапейскага абмена» («Europaischer Austausch»). Кампанія з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай.

80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі ажыццяўлялі назіранне за ўсімі аспектамі выбарчага працэсу з першага дня выбарчай кампаніі (14 верасня). Падчас датэрміновага галасавання (14-18 снежня) і ў дзень галасавання (19 снежня), назіранне ажыццяўлялі 600 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія знаходзіліся на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства