viasna on patreon

Барыса Гарэцкага на заўтра выклікаюць у пракуратуру

2011 2011-02-09T17:07:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gareckirr.jpg

Журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму патэлефанавалі з Генеральнай Пракуратуры і паведамілі, што заўтра  раніцай ён мусіць з'явіцца на размову і адказаць на пытанні, якія з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.

Як адзначае Барыс, яму могуць даць папярэджанне за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі.

- Прыкладна а 16-й гадзіне патэлефанаваў супрацоўнік Генеральнай Пракуратуры і паведаміў, што я мушу з'явіцца заўтра а 10-й гадзіне да іх, каб даць пэўныя тлумачэнні адносна сваіх паводзінаў. І далей яны вырашаць, ці будзе ў адносінах мяне прымацца нейкае рашэнне. Я звязваю гэта з нядаўнім затрыманнем каля будынку КДБ, дзе я ажыццяўляў журналісцкую дзейнасць - рыхтаваў сюжэт пра перадачу рэчаў зняволеным па справе 19 снежня. Тады супрацоўнікі КДБ паведамілі, што дакументы яны перададуць у пракуратуру, дзеля таго каб мне было вынесена папярэджанне за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі. Лічу магчымае папярэджанне безумоўным парушэннем маіх правоў - як журналіста, так і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, таму што паводле канстытуцыі кожны грамадзянін Беларусі мае права на збор, захаванне і распаўсюд інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства