Крысьціну Шацікаву дапыталі ў КДБ
Актывістку грамадзянскай кампаніі «Наш дом» з Магілёву Крысьціну Шацікаву сёньня тры гадзіны дапытвалі ў абласным упраўленьні КДБ. Позву актывістцы прынесьлі 31 студзеня на адрас пражываньня ў Магілёве. У ёй пазначана, што яе выклікаюць як сьведку. Допыт праводзіў опэрупаўнаважаны Рошчын А.
Магілёўская актывістка Хрысціна Шацікава была затрыманая 19 снежня каля 23.30 ў арцы, па якой можна прайсці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай — ужо пасля разгону акцыі. Шацікава кажа, што яна з сябрамі спрабавала бараніць людзей ад амонаўскай зачысткі. У двары Кастрычніцкага РУУСа яе збілі амонаўцы і яна з моцнымі крывацёкамі патрапіла ў лякарню.
31 сьнежня Партызанскі суд пакараў Крысьціну Шацікаву штрафам у памеры трыццаці базавых велічыняў за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Судовае паседжаньне праходзіла без адказьніцы. Пра пакараньне ёй паведамілі афіцыйным лістом.