Ператрус у Сяргея Казакова
Увечары, 31 студзеня, на працягу двух гадзін працягваўся ператрус у
кватэры бацькоў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Сяргея Казакова. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі
выклікаць яго маці, што "яе сын злачынца", распавядаючы ёй пра тое,
што быццам бы "Сяргей біў шкло ў Доме ўраду і гэта
зафіксавана на відэа".
Мама Сяргея распавяла, што яна
сустракалася з дзяржаўным адвакатам, якая па тэлефоне прызначыла ёй сустрэчу
яшчэ ў пятніцу ўвечары. Ад яе паслуг жанчына адмовілася,
на што з боку адваката пачулася наступная рэпліка: "Без яе з сынам не будзе ніякага кантакту, нават не дазволяць
перадаць неабходныя рэчы і прадукты".
Днём, 1 лютага, з мамай Сяргея
сустрэнецца адвакат, прадастаўлены праваабаронцамі.
Нагадаем, Сяргей Казакоў быў
арыштаваны 27 студзеня і змешчаны ў СІЗА на Валадарскага. Сяргей застаецца пад арыштам.