Магілёў: актывіста БНФ выклікалі ў КДБ
https://spring96.org/be/news/40990
2011
2011-01-31T12:06:20+0200
2011-01-31T12:06:20+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыню абласной арганізацыі партыі БНФ
Зьмітра Салаўёва выклікаюць у КДБ. У позьве пазначана — як сьведку да сьледчага
Махунова. Камітэтчыкі чакаюць актывіста а 16 гадзіне.
Гэта ўжо другі выклік Зьмітра Салаўёва ў КДБ. 12 студзеня яго выклікалі, каб
паведаміць, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік спэцслужбы за тое, што ў
2010 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах і арганізоўваў іх. На
рашэньне магілёўскіх камітэтчыкаў Зьміцер Салаўёў накіраваў скаргу на імя
старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.
15 студзеня ў кватэры актывіста супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Забралі
відэакамэру з запісам падзеяў на Плошчы 19 сьнежня. Акрамя таго — сыстэмны блёк
кампутара, два бел-чырвона-белыя сьцягі ды электронныя носьбіты інфармацыі.