Перад з’ездам «Маладых дэмакратаў» знік Аляксандр Сергеенка
https://spring96.org/be/news/40985
2011
2011-01-31T08:41:08+0200
2011-01-31T08:41:08+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябра АГП Аляксандр Сергеенка нечакана не прыйшоў у суботу на з’езд «Маладых дэмакратаў». Сябры Алеся ўстурбаваліся, дзе ён знаходзіцца.
Пазней высветлілася, што Сергеенка ў спецпрыёмніку на Акрэсціна. Хлопец меўся балатавацца на пасаду старшыні арганізацыі. Заўтра, найхутчэй, адбудзецца суд.