За маўчаньне – абражалі і затрымлівалі (дадаецца)
Сталі вядомыя прозвішчы затрыманых ўдзельнікаў акцыі маўчаньня, якая адбылася 21 студзеня ў Менску. У Цэнтральны РАУС патрапілі:
1. Каракін Уладзімер - грамадзянін Украіны
2. Гайшун Дзьмітрый
3. Карамалікаў Дзьмітрый
4. Абразцоў Андрэй
5. Гайкоў Максім - каля 23:40 вызвалілі
6. Недасейкін Сяргей - каля 23:40 вызвалілі
7. Вінярскі Максім - выйшаў у 23:57
8.Ліхачэўскі Яраслаў - на мыліцах - выйшаў толькі ў 00:15
Прэвентыўна пракладна каля 17 гадзін каля Катрычніцкай плошчы баў затрыманы актывіст ініцыятывы “ГейБеларусь” Сяргей Прадзед, якога пратрымалі ў пастарунку чатыры гадзіны і адпусцілі.
Амапаўцы, якія ўдзельнічалі ў затрыманьні на Кстрычніцкай плошчы, паводзілі сябе груба, абражалі і выкарыстоўвалі фізічную сілу.
Праваабаронцы таксам адзначаюць, што палова затрыманых правяла у РАУСе больш за прадугледжаныя працэсуальна-выканаўчым кодэксам (ПВКаАП) тры гадзіны.