viasna on patreon

У Брэсце і Мінску – “прафілактычныя гутаркі” з актывістамі БХД

2011 2011-01-20T15:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэю Любенчуку прапанавалі “зайсці паразмаўляць” у КДБ 19 студзеня па тэлефоне. Пры гэтым пра тэму гутаркі чэкісты не паведамілі. Аднак назаўтра высветлілася, што ў прадстаўнікоў КДБ ёсць падозранні, што 19 снежня А.Любенчук быў у Мінску, і яны цікавяцца, што актывісту вядома пра падзеі ў сталіцы ў той дзень і якое ў яго да іх стаўленне. Пры гэтым супрацоўнік КДБ, які праводзіў гутарку, нагадаў аб праве грамадзяніна не даваць сведчанні супраць самога сябе. 

 У Мінску актывістка БХД Валерыя Чарнаморцава запрошана павесткай на гутарку ў міліцыю, але не па месцы пражывання ў Савецкім раёне, а ў Фрунзенскі РУУС. Вядома, што ў пятніцу, 21 студзеня, а 14-й гадзіне з ёй там будзе гутарыць супрацоўнік крымінальнага вышуку Сяргей Мультан.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства