viasna on patreon

Еўрапарламент абсалютнай большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю па Беларусі

2011 2011-01-20T14:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На прапанову Яцэка Пратасевіча, у тэксце рэзалюцыі згаданыя імёны чатырох былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія па сёння знаходзяцца ў турме КДБ. Таксама Еўрапарламент "асабліва занепакоены станам здароўя Мікалая Статкевіча, які трымае галадоўку больш за 30 дзён".

 

У чацвер дэпутаты Еўрапарламента з дробнымі праўкамі прагаласавалі па прадстаўленым 19 студзеня ўзгодненым тэксце рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце Еўрапарламент заклікае органы ЕС абдумаць кропкавыя эканамічныя санкцыі і замарозку фінансавай дапамогі Беларусі, забараніць уезд чыноўнікам і прыпыніць удзел краіны ва "Усходнім партнёрстве", а таксама прапануе падтрымаць незалежныя СМІ і выказвае меркаванне, што чэмпіянат свету па хакеі 2014 года не павінен праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне ёсць палітвязні.

На прапанову Яцэка Пратасевіча, у тэксце рэзалюцыі згаданыя імёны чатырох былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія па сёння знаходзяцца ў турме КДБ — Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Алесь Міхалевіч. На прапанову Юстаса Палецкіса, у тэксце рэзалюцыі згадана, што Еўрапарламент асабліва занепакоены станам здароўя Мікалая Статкевіча, якія трымае галадоўку больш за 30 дзён.

У прынятай рэзалюцыі Еўрапарламент заклікае Савет міністраў ЕС, Еўракамісію і Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежнай палітыцы, сярод іншага:

- Перагледзець палітыку ЕС да Беларусі, уключна з эканамічнымі санкцыямі і замарозкай  усёй макраэканамічнай дапамогі ў выглядзе крэдытаў ад МВФ, а таксама праграмаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка развіцця і рэканструкцыі;

- Падтрымаць намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ (у прыватнасці, Еўрапейскага радыё для Беларусі, тэлебачання "Белсат", Радыё Рацыя і іншых) і недзяржаўных арганізацый у Беларусі прамаваць дэмакратыю і супрацьстаяць рэжыму; бачыць неабходнасць развіваць і падтрымліваць адносіны беларускіх НДА з міжнароднай НДА-супольнасцю; у той жа час заклікае Камісію спыніць супрацоўніцтва і адклікаць дапамогу, якая аказваецца дзяржаўным СМІ у Беларусі;

– Працягнуць фінансавую дапамогу Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту ды павялічыць яе памер, а таксама колькасць стыпендый для беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю і былі выключаныя з ўніверсітэтаў;

– Неадкладна размарозіць візавыя санкцыі ў дачыненні да высокіх беларускіх дзяржслужбоўцаў ды пашырыць іх на чыноўнікаў, прадстаўнікоў юстыцыі ды праваахоўнікаў, якіх можна лічыць адказнымі за фальсіфікацыю выбараў ды жорсткія паслявыбарчыя рэпрэсіі, арышты апазіцыі, замарозіць іх рахункі; адзначае, што санкцыі мусяць заставацца ў сіле як мінімум да моманту вызвалення ўсіх палітвязняў ды затрыманых, і зняцця з іх усіх абвінавачанняў;

-  Разгледзіць магчымасць замарозкі ўдзелу Беларусі ў праграмах Ўсходняга партнёрства і ў Саміце ініцыятывы ў Будапешце, калі не будзе “прымальнага тлумачэння і значнага паляпшэння сітуацыі ў Беларусі”; гэтая замарозка не будзе датычыцца НДА і грамадскай супольнасці.

Апрача таго, рэзалюцыя:

- Заклікае да новых выбараў " свабодных і дэмакратычных умовах паводле стандартаў АБСЕ".

- Асуджае выкарыстанне брутальнай сілы міліцыі і спецлслужбаў супраць пратэстоўцаў, а асабліва брутальным нападам на Ўладзіміра Някляева, выражае занепакоенасць "спробамі беларускіх уладаў узяць пад дзяржаўнае апекунства Данілу Саннікава, трохгадовага сына кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп, якія зняволеныя з 19 снежня".

- Вельмі асуджае арышты і затрыманні мірных пратэстоўцаў і большасці кандыдатаў у прэзідэнты, лідараў дэмакратычнай апазіцыі, а таксама вялікай колькасці грамадскіх актывістаў, журналістаў, настаўнікаў і студэнтаў, якім пагражаюць да 15 гадоў турэмнага зняволення;

- Заклікае неадкладна прыбраць палітычна матываваныя абвінавачанні і правесці незалежнае аб'ектыўнае міжнароднае расследванне падзеяў пад эгідай АБСЕ

- Патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення затрыманых, у тым ліку прызнаных  Amnesty International вязнямі сумлення; заклікае беларускія ўлады забяспечыць доступ затрыманым да сваіх сваякоў, адвакатаў і медычнай дапамогі.

- Асуджае рэпрэсіі і заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць усе формы запалохванняў, прыцясненняў і пагрозаў актывістам грамадзянскай супольнасці, у тым ліку праз напады, ператрусы і канфіскацыю матарыялаў у прыватных кватэрах, офісах СМІ і арганізацый, а таксама праз выключэнні з універсітэтаў і працоўных месцаў.

- Выказвае меркаванне, што спартовыя мерапрыемствы, такія як чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе, не павінны праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне ёсць палітвязні.

– Шкадуе, што Расійская Федэрацыя зрабіла крок па прызнанні выбараў у Беларусі і назвала рэпрэсіі “унутранымі справамі” краіны.

Са зместам сённяшняга дня еўрапарламентароў можна пазнаёміцца тут

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства